Расце попыт на іпатэчныя крэдыты. Паводле дадзеных Нацыянальнага банка Польшчы, з чэрвеня банкі штомесяц прымаюць амаль 40 тысяч заявак на іпатэчныя крэдыты на суму каля дзевяці мільярдаў злотых (болш за 2 мільярды еўра). Гэта на 40 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Барташ Турэк, эксперт рынку нерухомасці, тлумачыць, што рост попыту ў першую чаргу звязаны са зніжэннем працэнтных ставак Радай па грашова-крэдытнай палітыцы, што ў выніку прывяло да зніжэння працэнтных ставак па крэдытах.
— Гэта праўда, што апошнімі гадамі ў Польшчы растуць заробкі, аднак не хапала асноўнага фактару, ключавога для даступнасці крэдытаў, то бок, зніжэння працэнтнай стаўкі. Цяпер у выніку зніжэння працэнтных ставак і таксама таму, што чакаецца далейшае іх змяншэнне, працэнтныя стаўкі па крэдытах значна знізіліся. Надалей яны на ўзроўні вышэй чым у сярэднім у Еўропе, але гэта ўжо не 7-8% як на пачатку года. Цяпер працэнтныя стаўкі на іпатэчны крэдыт нязначна перавышаюць 6.
Сярэдняя сума крэдыту, за які кліенты ў Польшчы звяртаюцца ў банк складае прыблізна 473 тысяч злотых (110 тысяч еўра). Гэта на шэсць працэнтаў больш, чым у мінулым годзе.
Сярэдні кошт квадратнага метра кватэры ў Варшаве складае прыблізна 17 109 злотых (4 тысячы еўра)(кастрычнік 2025 г.), але цэны адрозніваюцца ў залежнасці ад раёна і тыпу рынку — першасны ці другасны.
IAR/яс