Беларуская Служба

У Польшчы плануюць памяняць спосаб выплаты «капейкавых пенсій»

21.10.2025 11:03
Мэта – скарачэнне выдаткаў, звязаных з пераводам згаданых плацяжоў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Pixabay.com / Alexas_Fotos

У Польшчы штогод расце колькасць людзей, якія атрымліваюць так званую капейкавую пенсію, якая складае менш за 1 878 злотых і 90 грошаў з улікам падаткаў і збораў (каля 444 еўра). Паводле дадзеных Упраўлення сацыяльнага страхавання (ZUS), у цяперашні час 433 асобы атрымліваюць пенсію, ніжэйшую за згаданую суму. Гэта 10% ад усіх пенсійных выплат упраўлення.

Самая нізкая пенсія ў Польшчы, якую выплачвае Упраўленне сацыяльнага страхавання, складае два грошы.
Намеснік дырэктара па выплатах Упраўлення сацыяльнага страхавання Яланта Грыз (Jolanta Gryz), адзначыла ў эфіры «Польскага радыё 24», што «капейкавыя пенсіі» – вынік розных прычынаў:

- Тут пад увагу можна браць, напрыклад, перапынкі ў працы. Часам таксама сямейная сітуацыя не дазваляла дадзенай асобе працаваць. Калі такая асоба, якая не назапасіла дастаткова буйнога капіталу і не можа даказаць мінімальнага абавязковага працаўладкавання (20 гадоў для жанчын і 25 для мужчын) і выходзіць на пенсію, то ейная пенсія не можа быць павышаная на ўзроўню мінімальнай.

Урад разглядае магчымасць увядзення зменаў у спосаб выплаты «капейкавых пенсіяў». Найбольш верагодным рашэннем можа быць, напрыклад, штоквартальна выплата пенсіяў, якія складаюць менш чым 30% ад мінімальнай пенсіі ў Польшчы. Мэта – скараціць выдаткі, звязаныя з апрацоўкай і пераводам найменшых плацяжоў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

З лютага (або чэрвеня) ZUS будзе кантраляваць замежнікаў, якія атрымліваюць дапамогу на дзяцей

19.10.2025 13:36
Праверкі прафесійнай дзейнасці будуць праводзіцца штомесяц.