Кур'ерская кампанія DPD Polska і Польскае агенцтва гандлю і інвестыцыяў запусцілі адукацыйную платформу czasnaeksport.eu. Мэта – падтрымаць уваход малых і сярэдніх прадпрыемстваў на замежныя рынкі.
Дырэктар па продажах і маркетынгу, член праўлення DPD Polska Лукаш Зaмбовіч (Łukasz Zembowicz) заявіў, што на платформе кампаніі знойдуць усе неабходныя веды пра магчымасці супрацы з замежжам:
- Мы хацелі стварыць зборнік ведаў аб міжнародных продажах. У тым ліку, гэта характарыстыка рынкаў, парады экспертаў, справаздачы і аналізы зменаў, якія адбываюцца на розных рынках. Усё гэта можна знайсці на старонцы czasnaeksport.eu.
Сектар малых і сярэдніх прадпрыемстваў складае 99,8 працэнта бізнесу, які працуе ў Польшчы. Амаль 20 працэнтаў яго членаў займаюцца гандлем.
IAR/аз