Штогод у Польшчу трапляюць тысячы тон незаконных адходаў з-за мяжы. Нацыянальная падатковая адміністрацыя (поль. KAS) кожны год выяўляе спробы ўвезці ў краіну каля дзвюх тысячы тон незаконных адходаў. Рэальныя маштабы кантрабанды невядомыя.
Прэс-сакратар Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Юстына Пасячыньска (Justyna Pasieczyńska) заявіла, што ў большасці нелегальных грузаў выяўляюцца розныя віды адходаў:
- Гэта абутак, фольга, пластык, запчасткі… Відаў гэтых адходаў сапраўды шмат. Задача Нацыянальнай падатковай адміністрацыі – прадухіліць гэтае злачынства, бо нелегальны ўвоз адходаў у краіну – гэта злачынства.
Нелегальныя адходы часцей за ўсё трапляюць у Польшчу з Германіі. Імпартам адходаў не займаюцца выпадковыя асобы, кажа Юстына Пасячыньска:
- З упэўненасцю можна сказаць, што нелегальным імпартам адходаў займаюцца арганізаваныя злачынныя групы, якія зарабляюць на гэтым вялікія грошы. Яны шукаюць адпаведныя месцы, напрыклад, лясы і пакідаюць там, часта небяспечныя для навакольнага асяроддзя адкіды.
У 2023 годзе Нацыянальная падатковая адміністрацыя спыніла каля 250 спробаў, увязення ў Польшчу нелегальных адходаў. У мінулым годзе іх было прыблізна 150. З пачатку бягучага года было выяўлена больш за 100 спробаў незаконнага ўвозу адходаў у Польшчу.
IAR/аз