Беларуская Служба

Са студзеня 2026 года ў Польшчы пачнуць дзейнічаць новыя правілы разліку працоўнага стажу

30.12.2025 16:05
Гэта важныя змены, якія дазволяць супрацоўнікам, між іншым, атрымаць дадатковыя 6 дзён адпачынку.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Tung Lam/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 студзеня ў Польшчы ўступаюць у сілу новыя правілы разліку працоўнага стажу для мэт адпачынку. Напрыклад, у стаж будуць улічвацца таксама дэкларацыі аб даручэнні працы і час, прызначаны на вядзенне ўласнага бізнесу.

Гэта дазваляе супрацоўнікам атрымаць дадатковыя 6 дзён адпачынку і іншыя льготы ад свайго працадаўцы, кажа намеснік міністра па справах працы, сям'і і сацыяльнай палітыкі Себастыян Гаеўскі (Sebastian Gajewski):

- Нагадваю, працоўны стаж уплывае, у тым ліку, на памер водпуску, працягласць тэрміну перад звальненнем з працы, памер сродкаў па выслузе гадоў. Да гэтай пары пры разліку працоўнага стажу пад увагу бралася ў асноўным дамова аб працы і служба ў некаторых сілавых структурах. Цяпер мы ставім знак роўнасці паміж кожнай працай.

Дэкларацыі аб даручэнні працы з папярэдніх гадоў могуць быць залічаны ў працоўны стаж, але яны павінны быць задакументаваныя, напрыклад, даведкай з Ведамства сацыяльнага страхавання (ZUS).

Пачынаючы з 1 студзеня 2026 года, змены будуць распаўсюджвацца на дзяржаўны сектар, г.зн. дзяржаўныя і мясцовыя ўстановы кіравання.

Прыватныя працадаўцы маюць час ажыццявіць новыя правілы да 1 траўня 2026 года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Палякі лічаць людзей старэйшых за 50 гадоў найбольш пацярпелымі групамі на рынку працы

29.11.2025 12:32
У падобнай сітуацыі знаходзяцца жыхары сельскай мясцовасці і малых гарадоў.