Беларуская Служба

Польшча ўводзіць новыя бухгалтарскія стандарты

03.02.2026 12:01
Электронныя рахункі-фактуры зробяць больш шчыльнай падатковую сістэму ў Польшчы.
Аўдыё
  • Электронныя рахункі-фактуры зробяць больш шчыльнай падатковую сістэму ў Польшчы
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 лютага кампаніі з гадавым абаротам, які перавышае 200 мільёнаў злотых (больш за 47,5 мільёна еўра) абавязаны карыстацца Нацыянальнай сістэмай электронных рахункаў-фактураў (Krajowy System e-Faktur, KSeF).

Падатковы кансультант кампаніі EY Якуб Бубас (Jakub Bubas), паясніў, што асобы, якія не вядуць бізнесу, наогул будуць мала кантактаваць з сістэмай KSeF.

Ён падкрэсліў, што электронная сістэма бухгалтарскага ўліку рахункаў-фактураў хутка ахопіць і меншыя кампаніі, якія павінны да гэтага падрыхтавацца:

- Адназначна не варта адкладаць усё на апошні момант, што вельмі характэрна нам – палякам. Мы не пазбегнем KSeF. Сістэма ўжо ўступіла ў сілу. З-за часу, неабходнага для ейнага ўкаранення, не варта адкладаць гэта да апошняй хвіліны.

Якуб Бубас дадаў, што найбуйнейшыя кампаніі абвясцілі, што сёлета будуць паблажліва ставіцца да бізнес-партнёраў, якія яшчэ не ўкаранілі сістэмы:

- Значная колькасць буйных кампаній плануе быць гнуткімі, калі гаворка ідзе электронныя рахункі-фактуры. Яны чакаюць, што спачатку фактуры будуць паступаць да іх рознымі спосабамі – не толькі праз KSeF, але і традыцыйным спосабам, які дзейнічаў дагэтуль.

Нагадваем, з 1 красавіка 2026 года патрабаванне ўкаранення сістэмы KSeF будзе распаўсюджвацца таксама на малыя і сярэднія прадпрыемствы і індывідуальных прадпрымальнікаў. Аднак самыя маленькія кампаніі будуць ахоплены электроннай сістэмай бухгалтарскага ўліку рахункаў-фактураў з наступнага года.

Як паясняе Міністэрства фінансаў, прычына ўвядзення KSeF, гэта спроба ўшчыльнення падатковай сістэмы і магчымасць больш хуткай праверкі выстаўленых фактураў. Дзякуючы гэтаму, як ацэньваюць чыноўнікі, у дзяржаўны бюджэт штогод дадаткова паступіць да двух мільярдаў злотых (больш за 475 мільёнаў еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польскі бізнес чакаюць сур'ёзныя змены – уводзіцца электронная сістэма бухгалтарскага ўліку рахункаў

20.01.2026 13:45
Польшча адыходзіць ад друкаваных рахункаў на карысць лічбавых бухгалтарскіх дакументаў.