Польскае старшынства ў Савеце Еўрасаюза ў першай палове 2025 года было ўганараванае еўрапейскай чыгуначнай узнагародай «Чыгуначны чэмпіён 2026» (Rail Champion Award 2026) – гэта прэстыжная ўзнагарода, якая ўручаецца ў рамках Еўрапейскай чыгуначнай прэміі (European Railway Award) падчас штогадовага гала-мерапрыемства, якое ў Бруселі арганізоўваюць Супольнасць еўрапейскіх чыгунак, Кіраўнікі чыгуначнай інфраструктуры (CER) і Еўрапейская асацыяцыяй чыгуначнай прамысловасці (UNIFE).
Узнагарода ад найбольш уплывовых чыгуначных арганізацый – гэта вялікі поспех, лічыць кіраўнік прадстаўніцтва PKP S.A. у Бруселі Тамаш Ляховіч (Tomasz Lachowicz). Паводле яго, гэта як прызнанне працы Міністэрства інфраструктуры, так і Польскай дзяржаўнай чыгункі:
- Падчас польскага старшынства, як прадстаўнік PKP, мы арганізавалі чатыры мерапрыемствы ў Еўрапейскім парламенце, у тым ліку саміт кіраўнікоў Еўрапейскіх чыгунак (Rail CEO Summit). Міністэрства таксама арганізавала шматлікія мерапрыемствы па чыгуначнай тэматыцы. Усё гэта было заўважана і ацэнена еўрапейскім чыгуначным сектарам.
Узнагарода была ўручаная ўчора (2 лютага) ў Бруселі. Ад імя польскага ўрада яе прыняў намеснік міністра інфраструктуры Пётр Малепшак.
Нагадваем, Польшча старшынствавала ў Савеце Еўрасаюза, з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2025 года.
IAR/аз