Еўрапейская камісія раскрытыкавала Германію. Польскія кампаніі чакалі гэтага кроку і ўскладаюць на яго свае надзеі. Улады ў Берліне патрабуюць візы ад камандзіраваных работнікаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЕС, што парушае правілы аказання паслуг.
Польскія кампаніі адпраўляюць тысячы такіх работнікаў у Германію. Нямецкія службы іх затрымліваюць і дэпартуюць на мяжу, альбо дапытваюць і падвяргаюць асабістым ператрусам. У сувязі з гэтым польскія кампаніі паведамляюць пра мільярдныя страты.
Марэк Бэнё з Еўрапейскага інстытута мабільнасці працоўнай сілы заявіў Польскаму радыё, што працэдуры Камісіі супраць Германіі даюць польскім кампаніям надзею на бесперашкоднае камандзіраванне работнікаў.
—Польскія кампаніі гублялі кантракты і не шукалі новых партнёраў, галоўным чынам таму, што рызыка адпраўкі супрацоўнікаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЕС, была занадта высокай. Праблема была не толькі ў тым, што сама віза з'яўляецца непрымальнай перашкодай, але і ў тым, што нават калі хтосьці хацеў падаць заяву на яе, немагчыма было запісацца на прыём, а збор усіх неабходных дакументаў, проста, не варты намаганняў.
Цяпер, пасля працэдуры, распачатай Еўрапейскай камісіяй, у Германіі ёсць два месяцы, каб ліквідаваць бар'еры. Калі яны гэтага не зробяць, Камісія дашле папярэджанне, а затым перадасць справу ў Суд ЕС, што можа прывесці да сур'ёзных фінансавых штрафаў.
яс