Пагадненне было падпісана ў Варшаве міністрамі транспарту абедзвюх краін.
Міністр інфраструктуры Польшчы Дарыюш Клімчак заявіў, што такія магчымасці з'явяцца на некалькіх маршрутах:
— Мы маем намер прааналізаваць трасы: Варшава—Берлін, Кракаў—Уроцлаў—Зялона Гура—Берлін, Гданьск—Шчэцін—Берлін, а таксама Пшэмысль—Кракаў—Уроцлаў—Ляйпцыг. Гэтыя маршруты ўжо існуюць, аднак мы плануем прааналізаваць дадзеныя і правесці работы, мэта якіх скарачэнне часу праезду і павелічэнне колькасці злучэнняў.
Таксама будзе абмяркоўвацца пытанне новых злучэнняў з Польшчы ў Франкфурт і Мюнхен.
Міністр транспарту Германіі Патрык Шнідэр таксама абвясціў аб супрацоўніцтве з Польшчай у справе будаўніцтва хуткаснай чыгункі:
— Наш сумесны аналіз накіраваны на каардынацыю хуткасных чыгуначных маршрутаў. Варшава—Познань—Берлін, або з Варшавы праз Прагу ў Мюнхен. Чакаюцца рэвалюцыйныя змены.
Польскі і нямецкі бакі таксама абвясцілі аб супрацоўніцтве ў паляпшэнні бяспекі чыгуначнага руху.
IAR/яс