Беларуская Служба

Па ўсёй Польшчы праводзіцца замена лічыльнікаў электраэнергіі

17.02.2026 16:58
Спажыўцы энергіі не будуць плаціць за замену лічыльнікаў.
Аўдыё
  • Па ўсёй Польшчы праводзіцца замена лічыльнікаў электраэнергіі; «The Telegraph» раіць Вялікабрытаніі вучыцца ў Польшчы як добра гаспадарыць; Польшча і Германія дамаўляюцца пра новыя чынуначныя спалучэнні
Лічыльнік электраэнергііFot. TAURON / materiały prasowe

Такім чынам заканчваецца эпоха аплаты на аснове прагнозу спажывання энергіі. Насельніцтва больш не будзе плаціць авансам сярэдні рахунак і толькі потым разлічвацца за пераплату або недаплату. Цяперашнія лічыльнікі будуць заменены сучаснымі прыладамі дыстанцыйнага счытвання паказанняў - па-польску LZO. Чакаецца, што замена лічыльнікаў па ўсёй краіне адбудзецца да канца 2030 года. Адзначым, што палова насельніцтва Польшчы ўжо мае такія лічыльнікі.

Гэта чарговы этап бягучай энергетычнай трансфармацыі ў краіне. Прэс-сакратар энергетычнай кампаніі PGE Dystrybucja Эва Вятр, растлумачыла, што такое «разумныя лічыльнікі» і як яны працуюць.

— Лічыльнік LZO здольны дыстанцыйна перадаваць паказанні - гэта электронная прылада, якая вымярае спажыванне электраэнергіі i працуе па прынцыпе, падобным да традыцыйнага электроннага лічыльніка. Аднак у адрозненне ад яго, LZO можа дыстанцыйна перадаваць дадзеныя вымярэння, без неабходнасці прыезду на месцы ўстаноўкі лічыльніка прадстаўніка кампаніі. Разумнае счытванне дазваляе, сярод іншага, больш эфектыўна кіраваць электрасеткай, аптымізаваць аплаты і падрыхтаваць інфраструктуру для эфектыўнага выкарыстання энергіі, якая выпрацоўваецца з аднаўляльных крыніц энергіі.

Спажыўцы энергіі не будуць плаціць за замену лічыльнікаў, заявілі ў PGE Dystrybucja.

Перавагі замены заключаюцца ў тым, што карыстальнікі змогуць кантраляваць спажыванне энергіі дома. У выніку магчыма рэальна зменшыць спажыванне і плаціць за электрычнасць нават 10% менш, чым раней, кажуць эксперты.

PR1/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі