Беларуская Служба

Супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі – адна з формаў дапамогі Украіне

24.02.2026 10:40
Калі б не вайна, супрацоўніцтва паміж Польшчай і Украінай у энергетычнай галіне было б значна больш развітым.
Аўдыё
  • Калі б не вайна, супрацоўніцтва паміж Польшчай і Украінай у энергетычнай галіне было б значна больш развітым
Энергетыкаanalogicus/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пастаўкі электраэнергіі і падтрымка энергетычнага сектара – адна з формаў дапамогі Украіне. Войцех Якубік (Wojciech Jakóbik) з Цэнтра энергетычнай бяспекі нагадвае, што Польшча атрымлівае прыбытак ад гэтых паставак:

- Чым больш паставак мы рэалізуем, тым хутчэй вяртаецца кошт інвестыцыяў у нашую інфраструктуры. Гэта таксама рэальны прыбытак кампаніяў, якія займаюцца пастаўкамі энергіі і газу. Падсумоўваючы, з аднаго боку гэта форма падтрымкі Украіны, а з другога перспектыўны бізнес. Калі ўрэшце скончыцца вайна, то з’явяцца большыя магчымасці развіцца газавага хаба ў Польшчы і транспамежнага энергетычнага супрацоўніцтва.

Паводле эксперта, зараз адзіным абмежаваннем польска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі з'яўляюцца ваенныя дзеянні:

- Яны з’яўляюцца рэальнай пагрозай для крытычнай інфраструктуры ва Украіне і стрымліваюць замежных інвестыцый. Калі б не вайна, ужо цяпер гэтае супрацоўніцтва было б шырэйшым. Гаворка ідзе, як пра газавы сектар, у выпадку якога і Польшча і Украіна могуць выконваць ролю рэгіянальных пасярэднікаў бяспекі, так пра еўрапейскі энергетычны сектар, часткай якога, пасля сінхранізацыі ў 2022 годзе, з’яўляецца Украіна.

Між тым, Славакія абвясціла ўчора аб прыпыненні паставак электраэнергіі ва Украіну. Прэмʼер-міністр Роберт Фіца паведаміў, што краіна мае права рэагаваць такім чынам пасля таго, як Кіеў не аднавіў паставак расійскай нафты ў Славакію па трубаправодзе «Дружба».

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Санкцыі Кіева маюць іншыя мэты, чым удар па Лукашэнку, лічыць украінскі дыпламат

19.02.2026 12:12
Паводле яго, санкцыі носяць выключна палітычны характар і маюць вось гэтыя дзве палітычныя мэты.