Польшча і ўся Еўропа маглі б сапраўды выйграць ад уступлення Украіны ў Еўрапейскі Саюз, пераконвае эканаміст Марэк Зубэр (Marek Zuber). Нагадваем, учора (23 лютага) падчас свайго візіту ў Кіеў спікер польскага Сейма Уладзімеж Чажасты падпісаў дэкларацыю аб падтрымцы Украіну на яе шляху ў Еўрапейскі Саюз.
Эканаміст падкрэслівае, што супрацоўніцтва паміж Польшчай і Украінай можа быць вельмі перспектыўным:
- Украіна ў ЕС – гэта шанец на экспансію польскіх кампаній; шанец на пашырэнне супрацы з украінскімі кампаніямі. Варта нагадаць, напрыклад, пра моцна прасунутую авіяцыйную і абаронную прамысловасць Украіны і шмат іншых галінаў. Усё гэта прагноз эфектыўнага супрацоўнітцва.
Тым не менш, эксперт адзначае, што пасля магчымага ўступлення ў ЕС Украіна стала б самым бедным рэгіёнам Еўрапейскага Саюза, а з гэтым звязаныя канкрэтныя наступствы:
- Напрыклад, Польшча страціла б частку сродкаў, якія зараз паступаюць з еўразвязаўскіх фондаў у канкрэтныя рэгіёны Польшчы. Гэта таксама азначала б рост канкурэнтнасці для сельскагаспадарчай галіны ў Польшчы. Цяпер палякі экспартуюць у ЕС сельскагаспадарчых прадуктаў на прыблізна 200 мільярдаў злотых (больш за 47,5 мільярда еўра) – гэта дадзеныя за 2025 год. Між тым, пасля магчымага далучэння Украіны да ЕС з’явілася б канкурэнцыя ў выглядзе ўкраінскіх сельскагаспадарчых вытворцаў. Гэта, як мінімум, на першым этапе пасля далучэння Украіны, быў бы для Польшчы выклік.
Нагадваем, 24 лютага 2026 года адзначаецца чацвёртая гадавіна пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
IAR/аз