Беларуская Служба

Польшча просіць Еўракамісію дапамагчы ў аднаўленні экспарту яблыкаў у Бразілію

24.02.2026 14:01
Польшча з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам яблыкаў у Еўрапейскім Саюзе.
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча просіць Еўрапейскую камісію дапамагчы ў аднаўленні экспарту яблыкаў у Бразілію. Міністр сельскай гаспадаркі Стэфан Краеўскі (Stefan Krajewski) абмяркуе гэтае пытанне сёння (24 лютага) у Бруселі падчас сустрэчы з камісарам па сельскай гаспадарцы Крыстафам Хансенам.

Нагадваем, Бразілія прыпыніла імпарт польскіх яблыкаў больш за 10 гадоў таму, бо палічыла іх неадпаведнымі сваім фітасанітарным стандартам. Міністр Краеўскі спадзяецца, што гэтыя барʼеры будуць знятыя, як толькі краіны ЕС і Меркасур дасягнуць гандлёвага пагаднення:

- Гэта дае магчымасць адкрыцця згаданых рынкаў, бо дамова з краінамі Меркасур працуе ў абодва бакі, то бок гэта магчымасць экспарту таксама польскіх прадуктаў. Аднак дзеля таго неабходная і палітычная добрая воля.

Польшча зʼяўляецца найбуйнейшым экспарцёрам яблыкаў у Еўрапейскім Саюзе. 

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Пагадненне ЕС з краінамі «Меркасур»  адкрывае магчымасці для экспарту польскіх яблыкаў

20.01.2026 11:44
17 студзеня ў Парагваі было падпісанае гандлёвае пагадненне паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі Паўднёвай Амерыкі, так званага саюзу «Меркасур».