Беларуская Служба

Што рабіць са старымі аўташынамі?

07.04.2026 14:01
Сезон замены аўташын у самым разгары. Што рабіць са зношанымі  шынамі?
Шынамантажкрыніца: wulkanizacja24h.pl

У Польшчы старыя шыны можна платна пакінуць у шынамантажы або здаць ў Пункт збору бытавых адходаў (PSZOK). Аднак ёсць пэўныя ўмовы, тлумачыць Караль Вуйцік з Палаты камунальных службаў.

— PSZOK можа абмежаваць колькасць прынятых адходаў. Закон дазваляе гэта, таму не здзіўляйцеся, што калі вы прынясеце каля дзясятка шын, PSZOK мае права прыняць толькі чатыры. Рэкамендуем ўзяць з сабой дакументы, якія пацвярджаюць, што вы з'яўляецеся жыхаром дадзенага муніцыпалітэта і што ўносіце зборы за ўтылізацыю адходаў. Гэта натуральна, бо муніцыпалітэт хоча ведаць, што ён паносіць выдаткі для сваіх жыхароў, а не для чужых.

Старыя шыны, якія больш не прыдатныя для выкарыстання, таксама можна здаць у шынамантаж. Аўтасэрвіс можа іх прыняць, хоць і не абавязаны гэта рабіць, і гэта нясе дадатковыя кошты, кажа Славамір Гваздоўскі з Польскай асацыяцыі шыннага сэрвісу.

— На практыцы, калі кліент купляе ў нас новыя шыны, ён можа пакінуць свае старыя бясплатна. Аднак, калі ён прыносіць уласныя шыны — гэта каштуе ў сярэднім 15-20 злотых за шыну. Гэта кошт захоўвання і пагрузкі, вывазу кантэйнера з шынамі і дадатковыя афіцыйныя зборы.

У Польшчы забараняецца выкідваць старыя шыны ў смеццевыя кантэйнеры, і абсалютна нельга пакідаць іх у лесе. Такія дзеянні могуць прывесці да штрафаў да 5000 злотых.

Паводле звестак Асацыяцыі перапрацоўшчыкаў шын, Польшча значна адстае ад Еўрапейскага Саюза па ўзроўні перапрацоўкі выкарыстаных аўташын. Толькі ў 2024-2025 гадах муніцыпалітэты і лясніцтва паведамілі пра больш за 840 тон выкінутых шын з парушэннем законаў.

ПР1/яс

 

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі