Беларуская Служба

40% палякаў заяўляюць, што разбіраюцца ў фінансавых пытаннях

07.04.2026 15:37
Гэта вынік апошняга апытання аб узроўні эканамічных ведаў палякаў.
Аўдыё
  • Ці заўсёды пасажыр мае права на кампенсацыю за адменены рэйс?; Што рабіць са старымі аўташынамі?; 40% палякаў заяўляюць, што разбіраюцца ў фінансавых пытаннях
Doradztwo inwestycyjnezdjęcie poglądowe
Doradztwo inwestycyjne/zdjęcie poglądoweShutterstock/13_Phunkod

Суаўтарка даследавання, прафесар Катажына Сэксціньска, лічыць, што палякі занадта мала ведаюць пра фінансы, а ў некаторых сферах увогуле не хапае асноўных ведаў.

– Не хапае ведаў пра інвеставанне, пра падатковую сістэму, пра крыптавалюты, што прыводзіць да асабістай фінансавай страты, таксама ў галіне банкаўскіх пазык і крэдытаў. Грамадзяне бяруць крэдыты, але не чытаюць падрабязна дамовы і не могуць зразумець, як вылічаецца растэрміноўка па крэдыце, што ўплывае на велічыню і як яна можа змяняцца.

У палякаў таксама недастатковыя веды адносна пенсіі, страхоўкі, прадпрымальніцтва.

Амаль палова апытаных заявілі, што атрымліваюць эканамічныя веды ад экспертаў. Сям'я і сябры зʼяўляюцца крыніцай ведаў для 40% рэспандэнтаў. Аўтары дакладу паказваюць, што больш за палову апытаных не прымаюць мер для паляпшэння сваёй фінансавай граматнасці.

IAR/яс

Паслухайце эфірны выпуск перадачы «Пульс польскай эканомікі»

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі