Будаўніцтва буйнога хаба, які плануецца паміж гарадамі Варшава і Лодзь, павінна пачацца ў верасні бягучага года.
Прадстаўнікі адказнай за рэалізацыю праекта кампаніі «Цэнтральны камунікацыйны порт»(CPK) запэўніваюць, што порт будзе пабудаваны рукамі палякаў.
З гэтай мэтай CPK падпісала ліст аб намерах з Агенцтвам прамысловага развіцця і Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю. Мэта — падтрымаць польскія кампаніі, якія жадаюць працаваць над інвестыцыямі.
Генеральны дырэктар кампаніі CPK Філіп Чарніцкі (Filip Czernicki) кажа, што адзін са спосабаў дасягнуць гэтага — падтрымліваць у тэндарах кампаніі з добрым разуменнем рэалій польскага рынку.
— Гаворка ідзе пра досвед праектаў, рэалізаваных у Польшчы, каманду, якая не толькі ведае польскія правілы, але таксама польскую мову. Хутчэй за ўсё, больш падобных рашэнняў мы зможам прапанаваць на чарговых этапах рэалізацыі ўсяго праекту, — кажа Філіп Чарніцкі.
Іншы спосаб — выключыць з тэндараў кампаніі з трэціх краін, якія не маюць вопыту на польскім рынку.
Старшыня Агенцтва прамысловага развіцця Бартломей Бабуська (Bartłomiej Babuśka) падкрэсліў, што Агенцтва прамысловага развіцця мае інструменты для падтрымкі айчынных прадпрымальнікаў.
— Гаворка ідзе пра магчымасць выкарыстання адпаведных фінансавых інструментаў, як пазыкі, лізінг, а таксама інвестыцыі ў акцыянерны капітал, якія даюць магчымасць далучыцца да новых праектаў супольна з новымі партнёрамі, — заявіў cтаршыня Агенцтва прамысловага развіцця.
Чакаецца, што будаўніцтва «Порта Польшча» будзе завершанае да канца 2032 года.
IAR/аз