Беларуская Служба

Больш за паўмільярда ўпаковак было сабрана за тры месяцы працы сістэмы дэпазіту ў Польшчы

14.04.2026 14:30
Нагадаем, 1 кастрычніка мінулага года ў Польшчы быў уведзены залог на некаторыя віды ўпакоўкі.
Намесніца міністра клімату і навакольнага асяроддзя Аніта Савіньска PAP/Radek Pietruszka

За тры месяцы дзеяння сістэмы дэпазіту на ўпакоўку палякі вярнулі ў пункты збору больш за паўмільярда ўпаковак. Намесніца міністра клімату і навакольнага асяроддзя Аніта Савіньска (Anita Sowińska) кажа, што дзякуючы сістэме мяняюцца звычкі спажыўцоў.

— Пра гэта сведчаць канкрэтныя лічбы. Ад пачатку года мы сабралі каля 520 мільёнаў упаковак. У сярэдзіне сакавіка мы паведамлялі пра 300 мільёнаў сабраных упаковак. Гэта сведчыць пра выразны прагрэс — цягам двух тыдняў мы сабралі на 66 працэнтаў упаковак больш, — заявіла віцэ-міністр Аніта Савіньска.

Нагадаем, крамы плошчай больш за 200 квадратных метраў абавязаны прымаць упакоўку з адмысловай паметкай — гэта прастакутнік са стрэлкамі, унутры якога выразна пазначана, колькі складае залог.

Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя падлічыла, што прыблізна 78 працэнтаў упакоўкі збіраецца пры дапамозе адмысловых аўтаматаў. Да гэтай пары палякі кінулі ў іх 404 мільёны пластыкавых бутэлек і алюмініевых банак.

Калі ў краме няма адмысловага аўтамата або ён не працуе па нейкай прычыне, прадавец павінен уручную прыняць упакоўку і вярнуць кліенту дэпазіт.

Паводле ведамства, амаль палова пунктаў збору ўпаковак у Польшчы працуе ў невялікіх крамах.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі