Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Не канкурэнцыя, а клімат становіцца галоўнай пагрозай для польскіх клубніц

09.06.2026 14:30
Польшча з’яўляецца другім па велічыні вытворцам клубніц у Еўрапейскім Саюзе.
K
KлубніцыAlexa/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча з'яўляецца другім па велічыні вытворцам клубніц у Еўрапейскім Саюзе, саступаючы толькі Іспаніі. Аднак унутраная вытворчасць скарачаецца, у першую чаргу з-за зменаў клімату. Польскія фермеры ўсё часцей сутыкаюцца з раптоўнымі зменамі надворʼя, кажа Паўліна Сабесяк-Пеншка(Paulina Sobiesiak-Penszko) з Інстытута харчовых стратэгій «Грунт».

— Мы сутыкаемся з праблемамі засухі, замаразкаў, граду і моцных ападкаў, а таксама з ростам коштаў на энерганосьбіты і ўгнаенні. Фермеры знаходзяцца пад ціскам больш таннага імпарту. У выніку ўсё больш вытворцаў проста адмаўляецца ад вырошчвання клубніц. У апошнія гады мы страцілі больш за 10 000 гектараў клубнічных плантацый, — кажа экспертка.

Ужо амаль 12 тысяч фермерскіх гаспадарак адмовіліся ад вырошчвання клубніц. Гэтую сітуацыю маглі б палепшыць больш кароткія ланцужкі паставак.

— Рынкі, мясцовыя крамы, прамыя продажы і супрацоўніцтва паміж фермерамі і школамі, дзіцячымі садкамі і мясцовымі органамі ўлады для дастаўкі мясцовай прадукцыі — гэта павінна быць нашай штодзённай рэальнасцю. Польскія клубніцы не знікнуць заўтра, але калі мы не вырашым праблемы, усё больш фермераў адмовяцца ад іх вырошчвання, — перасцерагае экспертка па харчаванні.

На долю Польшчы ў цяперашні час прыпадае 15 працэнтаў вытворчасці клубніц у ЕС. У 2009 годзе ў Рэестр ахоўных геаграфічных указанняў была ўнесена кашубская клубніца як традыцыйны прадукт Паморскага ваяводства.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі