Беларуская Служба

У Польшчы аднаўляецца акцызны падатак на паліва

16.06.2026 11:20
Зніжаная стаўка ПДВ (з 23% да 8%) будзе дзейнічаць да канца чэрвеня.
Аўдыё
  • Аднаўленне акцызу азначае павелічэнне цаны прыблізна на 0,30 злотых за літр
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

З сённяшняга дня (16 чэрвеня) у Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння паніжанага акцызу на бензін і дызельнае паліва. Гэта азначае, што цэны на аўтазапраўках могуць павялічыцца, хоць нязначна. Чакаецца, што павышэнне акцызу будзе кампенсавана зніжэннем цэн на паліва, выкліканым паведамленнямі аб разблакіроўцы Армузскага праліва.

Учора (15 чэрвеня) за барэль нафты маркі Brent трэба было заплаціць каля 83 долараў, то бок найменш за тры апошнія месяцы.

Аднаўленне акцызу азначае павелічэнне цаны прыблізна на 0,30 злотых за літр.

Намеснік дырэктара даследчага аддзела XTB Міхал Стайняк(Michał Stajniak), лічыць, што з-за станоўчых настрояў на рынках паліва, палякі павінны мінімальна адчуць павышэнне цэн.

— Гэтыя рынкавыя ўмовы павінны прывесці да зніжэння цэн прыблізна на 0,20 злотых за літр, таму такая рынкавая сітуацыя можа кампенсаваць аднаўленне акцызу,  кажа эксперт.

Зніжаная стаўка ПДВ (з 23% да 8%) будзе дзейнічаць да канца чэрвеня. Аналітыкі падкрэсліваюць, што калі праграма CPN не будзе падоўжана, пачынаючы з наступнага месяца, кіроўцы адчуюць павышэнне цэн на аўтазапраўках.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі