Беларуская Служба

Улады прадставілі новую праграму развіцця чыгункі ў Польшчы

16.06.2026 14:30
Праграма бярэ пад увагу не толькі буйныя інвестыцыі, але і будаўніцтва кароткіх участкаў, якія палегчаць падарожжа.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 4,5 тысячы новых чыгуначных ліній. 19 магістральных ліній, якія злучаюць розныя рэгіёны Польшчы. 27 малых і сярэдніх гарадоў з доступам да чыгуначнай сеткі. Гэта толькі некаторыя з мэтаў праграмы «Інтэграванай чыгуначнай сеткі», якую агучылі прадстаўнікі Міністэрства інфраструктуры, кампаніі CPK («Цэнтральны камунікацыйны порт» – рэд.) і чыгуначнікі.

Ідэю новай праграмы высока ацэньвае Павел Рыдзэўскі(Paweł Rydzewski) з Асацыяцыі транспартнай эканомікі. Паводле яго, Польшча значна адстае ад Еўропы ў плане такога тыпу інвестыцый.

 Не будзе перабольшаннем сказаць, што, гледзячы на мапу чыгункі ў Польшчы, можна ўбачыць часы падзелаў краіны. І гэта факт, што апошнія буйныя чыгуначныя інвестыцыі ў новыя лініі былі зробленыя ў канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадоў, а пасля 1989 года ў Польшчы фактычна было пабудавана толькі некалькі дзясяткаў кіламетраў новых ліній, — кажа эксперт.

Эксперт адзначыў, што праграма «Інтэграванай чыгуначнай сеткі», бярэ пад увагу не толькі буйныя інвестыцыі, але і будаўніцтва кароткіх участкаў, якія палегчаць падарожжы.

Першы ўчастак хуткаснай чыгуначнай лініі ад Варшавы да Лодзі будзе гатовы ў 2032 годзе. Чакаецца, што ўся сетка павінна быць гатовая да 2050 года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча рыхтуецца купіць больш за сто звышхуткасных цягнікоў

16.06.2026 14:14
Удзел у тэндары ўжо пацвердзілі некалькі буйных вытворцаў. Сярод іх — кансорцыум Pesa і Hitachi Rail, нямецкая Siemens Mobility, іспанская Talgo і французская Alstom.