Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ветравыя электрастанцыі ў Балтыйскім моры падсілкоўваюць энергасістэму Польшчы

14.07.2026 11:30
Падстанцыя «Хачэва» атрымала першую энергію з афшорнага ветрапарку «Baltic Power».
Аўдыё
  • Падстанцыя «Хачэва» атрымала першую энергію з афшорнага ветрапарку «Baltic Power»
B
BетрапаркFoto: facebook.com/MEgovpl

Найбуйнейшая электрападстанцыя ў Польшчы «Хачэва» магутнасцю ў 400 кВ, размешчаная ў Асеках Лемборскіх (поль. Osieki Lęborskie) у Памераніі, упершыню атрымала энергію з афшорнага ветрапарку «Baltic Power». Гэта новы этап у развіцці польскай афшорнай ветраэнергетыкі.

Гендырэктар кампаніі «Польскія электрасеткі»(поль. Polskie Sieci Elektroenergetyczne) Гжэгаж Аніхімоўскі(Grzegorz Onichimowski), якой належыць падстанцыя, кажа пра велізарнае значэнне «Хачэва».

— Сюды будзе падключана, як мінімум, 6 000 МВт афшорнай энергіі, але гэта толькі пачатак. Да гэтай станцыі таксама будзе падключана шэраг наземных ветравых электрастанцый. Будуць падключаны аб'екты захоўвання энергіі, у тым ліку вельмі вялікія. У нас ужо ёсць заяўкі на падключэнне абʼектаў захоўвання энергіі магутнасцю ў 1000 МВт-гадзін і 4000 МВт-гадзін. Можна сказаць, што гэта тысячы электрамабіляў і акумулятараў для электрамабіляў у адным месцы. Ёсць таксама заяўкі на падключэнне цэнтраў апрацоўкі дадзеных, — кажа гендырэктар кампаніі «Польскія электрасеткі».

Падстанцыя «Хачэва» займае плошчу ў 25 гектараў. Да абʼекта таксама будуць падключаны цэнтры апрацоўкі дадзеных і склады. Першыя інвестары ўжо падпісаліся.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі