Найбуйнейшая электрападстанцыя ў Польшчы «Хачэва» магутнасцю ў 400 кВ, размешчаная ў Асеках Лемборскіх (поль. Osieki Lęborskie) у Памераніі, упершыню атрымала энергію з афшорнага ветрапарку «Baltic Power». Гэта новы этап у развіцці польскай афшорнай ветраэнергетыкі.
Гендырэктар кампаніі «Польскія электрасеткі»(поль. Polskie Sieci Elektroenergetyczne) Гжэгаж Аніхімоўскі(Grzegorz Onichimowski), якой належыць падстанцыя, кажа пра велізарнае значэнне «Хачэва».
— Сюды будзе падключана, як мінімум, 6 000 МВт афшорнай энергіі, але гэта толькі пачатак. Да гэтай станцыі таксама будзе падключана шэраг наземных ветравых электрастанцый. Будуць падключаны аб'екты захоўвання энергіі, у тым ліку вельмі вялікія. У нас ужо ёсць заяўкі на падключэнне абʼектаў захоўвання энергіі магутнасцю ў 1000 МВт-гадзін і 4000 МВт-гадзін. Можна сказаць, што гэта тысячы электрамабіляў і акумулятараў для электрамабіляў у адным месцы. Ёсць таксама заяўкі на падключэнне цэнтраў апрацоўкі дадзеных, — кажа гендырэктар кампаніі «Польскія электрасеткі».
Падстанцыя «Хачэва» займае плошчу ў 25 гектараў. Да абʼекта таксама будуць падключаны цэнтры апрацоўкі дадзеных і склады. Першыя інвестары ўжо падпісаліся.
IAR/аз