Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пакуль што крэдыты ў Польшчы не стануць больш таннымі

08.09.2026 16:08
Пасля летняга перапынку сёння пачалося пасяджэнне Рады па грашова-крэдытнай палітыцы, якая вырашыць пра ўзровень працэнтных ставак.
zdjęcie ilustracyjne.
zdjęcie ilustracyjne. Shutterstock/Sergey Nivens

Эканамісты лічаць, што пакуль у Польшчы больш танных крэдытаў не будзе. 

Галоўны эканаміст «Федэрацыі польскіх прадпрымальнікаў» Лукаш Казлоўскі лічыць, што стаўкі не ўпадуць, бо цэны растуць занадта хутка.

— Перспектывы зніжэння працэнтных ставак знікаюць, таму што інфляцыя ў нас большая за прагназаваную, а таксама прагнозы на наступныя месяцы змяніліся да горшага.

Лукаш Казлоўскі тлумачыць, што прадпрымальнікі чакаюць нізкіх працэнтных ставак, але не любой цаной.

— З пункту гледжання прадпрымальнікаў больш нізкія працэнтныя стаўкі карысныя, таму што зніжаюць кошты крэдытаў і пазык. Аднак з другога боку, прадпрымальнікі чакаюць стабільнай інфляцыі, бо ваганні ўскладняюць перамовы па кантрактах, а таксама перамовы, напрыклад, па зарплаце з працаўнікамі.

Пасяджэнне Рады грашова-крэдытнай палітыкі пачалося сёння (8 верасня), а заўтра (9 верасня) будзе аб'яўлена рашэнне па працэнтных стаўках. У цяперашні час базавая стаўка НБП складае 3,75 працэнта.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі