Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

 У Польшчы значна выраслі кошты на паліва

08.09.2026 16:49
Гэта вынік сітуацыі на Блізкім Усходзе, а таксама спынення праграмы ўрадавай праграмы CPN то бок «цэны паліва ніжэй».
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Kalacheva/shutterstock

Сёння цана бензіну А95 на запраўках перавысіла 8 злотых, а дызельнага паліва — амаль 9 злотых за літр.

Эксперт Уршуля Цесляк адзначае, што ў Польшчы даводзіцца плаціць рэкордна высокія цэны за паліва і, адначасова, нельга прадбачыць, калі канфлікт паміж ЗША і Іранам скончыцца. Калі ў хуткім часе сітуацыя нармалізуецца, можна будзе сказаць, што цяпер мы плацім самыя высокія кошты на паліва ў гісторыі краіны.

 — Калі адбудзецца нейкі прарыў у стасунках ЗША і Ірану, і будзе дасягнута пагадненне па Армузскім праліве, то сітуацыя з коштамі на паліва мае шанцы нармалізавацца.

Калі такія рашэнні не будуць дасягнутыя, па меры абвастрэння канфлікту можна чакаць далейшага росту цэн на сырую нафту і гатовае паліва і, адпаведна, далейшага росту цэн на заправачных станцыях.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі