Польшча апынулася сярод краін Еўрасаюза, дзе электрычнасць найбольш абцяжарвае сямейныя бюджэты. Хоць кошт кілават-гадзіны тут блізкі да сярэднееўрапейскага, з улікам пакупніцкай здольнасці жыхароў сітуацыя выглядае значна горш.
Як паведамляе выданне Energetyka24 са спасылкай на апошнія звесткі Еўрастата, Польшча займае другое месца ў ЕС па дарагоўлі электрычнасці з улікам пакупніцкай здольнасці. Наперадзе толькі Румынія.
Галоўная асаблівасць польскага рынку — надзвычай высокая доля падаткаў і абавязковых збораў у рахунках за электраэнергію. Яны складаюць амаль 47% канчатковай цаны. Гэта найвышэйшы паказчык у Еўрасаюзе. Такім чынам, праблема не толькі ў тым, колькі каштуе сама электраэнергія, але і ў тым, якую частку даходаў людзі вымушаныя аддаваць за яе.
На гэтым фоне ўзнікла спрэчка паміж Варшавай і Бруселем. Еўракамісія прапанавала абмежаваць акцызы на электрычнасць, каб зрабіць яе больш прывабнай у параўнанні з газам і стымуляваць адмову ад выкапнёвага паліва.
Аднак Польшча выступіла супраць. Урад лічыць, што падатковыя рашэнні павінны заставацца ў кампетэнцыі дзяржаў ЕС і прымацца аднагалосна.
Варшава прапануе замест гэтага абмеркаваць больш шырокія прычыны дарагой энергіі, уключаючы еўрапейскую сістэму гандлю квотамі на выкіды.
У выніку польскія спажыўцы пакуль застаюцца ў складаным становішчы: электрычнасць з улікам іх пакупніцкай здольнасці вельмі дарагая, а паміж уладамі Польшчы і Еўракамісіяй няма згоды наконт спосабаў зніжэння рахункаў.
эж