Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кітайскі гігант інвестуе паўмільярда еўра ў Польшчы

10.11.2026 12:13
Гаворка ідзе пра пашырэнне буйнога лагістычнага цэнтра ў Магніцах пад Уроцлавам.
Image:
Image:REUTERS/Dado Ruvic/Illustration/File Photo

Цэнтр пачаў працаваць яшчэ ў 2022 годзе. Цяпер кампанія плануе значна павялічыць яго магутнасць. Чакаецца, што ў лагістычным комплексе будуць працаваць больш за 10 тысяч чалавек.

Прадстаўнік кампаніі паведаміў, што інвестыцыя з'яўляецца часткай стратэгіі, накіраванай на прадухіленне збояў у еўрапейскіх аперацыях SHEIN.

Аднак кітайскі бізнес сутыкаецца ў Еўрапейскім Саюзе з новымі абмежаваннямі.

З 1 ліпеня гэтага года ў Еўрасаюзе дзейнічаюць новыя мытныя зборы на танныя пасылкі з Кітая.

Міністры фінансаў краін ЕС пагадзіліся ўвесці фіксаванае мыта ў памеры трох еўра на невялікія пасылкі коштам не больш за 150 еўра. Паводле ацэнак, гэтыя зборы могуць прыносіць бюджэту Еўрапейскага саюза больш за шэсць мільярдаў еўра штогод.

Новыя правілы сталі адказам на абвінавачанні ў несумленнай канкурэнцыі з боку кітайскіх гандлёвых інтэрнэт-платформаў. Еўрапейская камісія звяртала ўвагу, у прыватнасці, на выпадкі заніжэння заяўленага кошту тавараў у пасылках.

Маштаб праблемы сапраўды вялікі.

Летась у Еўрапейскі Саюз паступіла амаль шэсць мільярдаў пасылак коштам да 150 еўра. Пры гэтым 91 працэнт з іх паходзіў з Кітая.

Для Польшчы ж інвестыцыя SHEIN азначае далейшае ўмацаванне яе пазіцый як аднаго з найважнейшых лагістычных цэнтраў Еўропы.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі