Ірландцы, якія дапамагалі параненым у Кракаве, сталі героямі на сваёй радзіме, паведамляе з Дубліну карэспандэнтка Польскага радыё. Міністр замежных спраў Ірландыі Гелен Макэнці публічна падзякавала супрацоўнікам службы грамадзянскай абароны Дубліна, назваўшы іх дзеянні незвычайнымі.
Шэсць жыхароў Ірландыі наведвалі Кракаў у турыстычных мэтах. У суботу яны знаходзіліся каля Рынкавай плошчы, калі пачулі стрэлы. Спачатку яны падумалі, што гэта феерверкі. Зразумеўшы, што гэта тэракт, яны схаваліся, а калі сітуацыя супакоілася, ірландцы рушылі да параненых – яны правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы і спынілі крывацёкі ў пацярпелых. З гэтым яны добра справіліся, бо прайшлі падрыхтоўку як валанцёры службы грамадзянскай абароны Дубліна па аказанні медыцынскай дапамогі.
Пра сваіх суайчыннікаў шырока паведамляюць ірландскія СМІ.
вс