Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі Orlen паставіць Украіне амерыканскі газ. Новы кантракт прадугледжвае тры партыі ЗПГ

18.11.2026 18:12
Пастаўкі павінны ўмацаваць энергетычную бяспеку Украіны ў перыяд найбольшага зімовага спажывання газу, калі расійскія ўдары працягваюць пагражаць яе энергетычнай інфраструктуры.
   Orlen
Польскі паліўны канцэрн OrlenShutterstock/MOZCO Mateusz Szymanski

Польскі энергетычны канцэрн Orlen заключыў новы кантракт з украінскай дзяржаўнай кампаніяй Naftogaz на пастаўку прыроднага газу ў першым квартале 2027 года. Украіна атрымае паліва з трох партый амерыканскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), які пасля рэгазіфікацыі ў польскім тэрмінале ў Свінауйсьце будзе дастаўлены трубаправодамі. Пра гэта паведамляе выданне Energetyka24.

Пастаўкі павінны ўмацаваць энергетычную бяспеку Украіны ў перыяд найбольшага зімовага спажывання газу, калі расійскія ўдары працягваюць пагражаць яе энергетычнай інфраструктуры.

Пагадненне стала працягам супрацоўніцтва, дамоўленасці аб якім былі дасягнулі падчас сёлетняга саміту Carpathian Eight Summit.

Віцэ-прэзідэнт праўлення Orlen Роберт Сашыньскі адзначыў, што кампанія дзякуючы ўласным магчымасцям перавозкі ЗПГ і доступу да магутнасцяў тэрміналаў можа дапамагаць Украіне дыверсіфікаваць крыніцы і маршруты паставак газу.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка Naftogaz Сяргей Федарэнка назваў кантракт важным для забеспячэння надзейных паставак у зімовы перыяд.

Польская і ўкраінская кампаніі з 2025 года заключылі пяць пагадненняў на пастаўку больш як 600 мільёнаў кубаметраў газу з амерыканскага ЗПГ, які праходзіць рэгазіфікацыю ў польскім Свінауйсьці і літоўскай Клайпедзе. Новы кантракт працягвае гэты кірунак супрацоўніцтва.

эж