Замест дэмантажу камуністычная панэльная забудова будзе мадэрнізавацца, справа не абмяжуецца касметычным рамонтам, піша Dziennik Gazeta Prawna. Гэта важная навіна амаль траціны жыхароў Польшчы, бо 12 мільёнаў палякаў дагэтуль жывуць у дамах, збудаваных з панэляў.
Пачынаючы ўжо з наступнага года лакальная ўлада зможа разлічваць на тка званыя «рамонтныя прэміі». Гаворка ідзе не толькі пра звычайнае ўцяпленне, але і пра замену частак канструкцый, вокнаў, праводкі. Без такой дапамогі домаўпраўленні не былі бы ў стане ўласнымі высілкамі правесці такую мадэрнізацыю, бо яна досыць дарагая.
Паводле дадзеных польскага Міністэрства інфраструктуры і развіцця, панэльныя будынкі, якія паўсталі ў 1960-90г. характарызуюцца празмерна слабой тэрмаізаляцыяй, недастатковым станам будаўнічых і электрычных камунікацый і таксама нізкім узроўнем эстэтычнай вартасці для грамадкай прасторы.
Аднак, эксперты ад архітэктуры наўпрост сцвярджаюць, што дадзены тып забудовы не трэба руйнаваць, дастаткова будзе правесці сур’ёзную мадэрнізацыю і камуністычныя «панэлькі» прастаяць чарговыя 50 гадоў, а магчыма нават даўжэй. Пра другой жыццё камуністычных «панэлек» у Польшчы пісаў Dziennik Gazeta Prawna.
эж