Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што былі прынятыя рашэнні адносна інвестыцый шведскай тэлекамунікацыйнай кампаніі Ericsson у Польшчы. Падчас свайго апошняга візіту ў Стакгольме кіраўнік польскага ўраду сустрэўся з прэм'ерам Швецыі і кіраўніцтвам кампаніі. Нагадаем, Ericsson вырашыў перанесці ў Польшчу значную частку вытворчасці прылад для сеткі 5G.
Падчас прэс-канферэнцыі прэм'ер Маравецкі паясняў у чым заключаюцца інвестыцыйныя планы Ericsson у Польшчы.
- Я магу толькі сказаць, што гэта вельмі добрыя, прывабныя інвестыцыі і для Польшчы, паколькі яны звязаны не толькі з вытворчасцю, але і з развіццём працоўных месцаў. Гаворка ідзе пра месцы працы для польскіх інжынераў, спецыялістаў, навукоўцаў у галіне, якая мае вялікі патэнцыял. 5G – гета безумоўна, адна з тых сфер, якія мы плануем развіваць.
Прэм'ер Маравецкі таксама абвясціў, што сустрэўся са старшынямі шведскіх кампаній, у тым ліку Vattenfall, якія інвестуюць у ветравую энергію.
аз