За першыя шэсць месяцаў гэтага году «Газпром» прадаў на 4 млрд кубаметраў газу менш, чым за аналагічны перыяд мінулага году – агулам 98 млрд кубаметраў. Пра гэта паведамляе Dzienik Gazeta Prawna.
За наступныя паўгода наўрад ці ўдасцца надняць продаж, у прыватнасці таму, што еўрапейскія краіны маюць запасы газу. Да таго ж слабая кан'юнктура і адносна танны вугаль не даюць пазітыўных прагнозаў наконт росту продажаў расійскага газу.
Галоўнай дзяржавай, якая істотна скараціла імпарт з Расіі, з’яўляецца Турцыя. Летась у першай палове Анкара купіла амаль 13 млрд кубаметраў газу, сёлета – толькі 8 млрд кубаметраў. Павелічэнне паставак у Аўстрыю і Венгрыю аднак не рэкампенсуе змяншэння продажу іншым краінам.
Прычына, чаму Турцыя скараціла імпарт расійскага газу банальная, – цана. Расіяне даюць перавагу доўгатэрміновым кантрактам. Сёння за хуткую пастаўку трэба заплаціць 120 долараў за 1000 кубаметраў, а «Газпром» падпісвае кантракты на зіму па 190 долараў. У планаваным бюджэце на гэты год закладзена 230-250 долараў за кубаметр. Акрамя гэтага, туркі купляюць менш расійскага газу, таму што з пачатку году ідзе да іх газ з Азербайджану. У выніку пастаўкі ў Турцыю «Газпрому» ўпалі на трэць.
Аналізуючы бюджэт расійскага канцэрну на гэты год, «Сбербанк» прагназуе пагаршэнне фінансавых вынікаў, таму што сітуацыя «Газпрому» у Еўропе пагаршаецца.
яс