„Мы правяраем лясы, забіваем дзікоў, шукаем падлую жывёлу. Мы хочам любой цаной вызначыць, адкуль вірус афрыканскай чумы свіней узяўся на захадзе Польшчы”, - паясняе ў размове з тыднёвікам Wprost міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski). Такім чынам кіраўнік сельскагаспадарчага ведамства пракаментаваў выпадкі афрыканскай чумы свіней у Любускім і Вялікапольскім ваяводствах.
„Ужо здавалася, што справа пад кантролем, бо ачагоў хваробы на фермах рашуча менш, чым раней. У мінулым годзе іх было каля 110, а цяпер іх 48. І раптам паявіліся ачагі хваробы ў Заходняй Польшчы”, - адзначыў Ян Кшыштаф Арданоўскі.
Міністр нагадаў, што за вялікія грошы Польшча паставіла ўжо 100 кіламетраў плота. Службы правяраюць лясы, забіваюць дзікоў, шукаюць падлых жывёл і імкнуцца да таго, каб высветліць адкуль вірус афрыканскай чумы свіней паявіўся на захадзе Польшчы, то бок у 330 кіламетрах ад ачагоў АЧС на Усходзе.
„А можа хвароба прыйшла да нас невыпадкова. Гэта не дзіўна, паколькі ў Чэхію яе завезлі на рэштках ежы з Украіны, дзе ніхто не змагаецца з гэтым вірусам. Мы не справімся з АЧС без палявання на кабаноў”, - сказаў міністр.
аз