Беларуская Служба

Нафта і золата даражэюць

07.01.2020 12:45
 Цана на золата 7 студзеня дасягнула рэкорднай адзнакі – 1580$ за ўнцыю.
Szacuje się, że tylko w ubiegłym roku wartość rynku złota w Polsce wzrosła o 30-35 procent.
Szacuje się, że tylko w ubiegłym roku wartość rynku złota w Polsce wzrosła o 30-35 procent. Pixabay

Сусветны рынак чакае развіцця падзеяў на Блізкім Усходзе – цэны на нафту і золата растуць, піша штодзённае выданне Rzeczpospolita.

Ліквідацыя Злучанымі Штатамі «чалавека №2» у Іране, генерала Касема Сулеймані ўскалыхнула сусветныя рынкі нафты. Пасля замаху на Лонданскай біржы барэль нафты каштаваў крыху больш за 69$ і гэта рэкордная цана з моманту вераснёўскіх атак на саудаўскія нафтаперапрацоўчыя заводы. Аднак ужо ў панядзелак рост цаны крыху прытармазіў, яна ўтрымалася на ўзроўні ніжэйшым за 70$.

У сваю чаргу цана на вечную каштоўнасць – золата шпарка пайшла ў гару. Цана на золата 7 студзеня, у панядзелак, дасягнула рэкорднай адзнакі – 1580$ за ўнцыю.

Пасля пятнічнага вагання біржаў у панядзелак працягнулася падзення на азіяцкіх і еўрапейскіх біржах, але гвалтоўнага распродажу акцый няма. Таксама на біржах Злучаных Штатаў індэксы пашлі ўніз. Тое самае тычацца польскай нацыянальнай валюты. Злоты саступіў асноўным сусветным валютам, але ўжо ў панядзелак курс польскага злотага стабілізаваўся.

Сур’ёзныя засцярогі павінны мець і польскія аўтамабілісты. Чакаецца, што ў сярэдзіне гэтага тыдня могуць вырасці цэны на аўтамабільнае паліва. 

Rzeczpospolita/эж

ЗША ліквідавалі камандуючага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

03.01.2020 09:38
«Сулеймані займаўся актыўнай распрацоўкай планаў нападу на амерыканскіх дыпламатаў і членаў дыпламатычнай службы ў Іраку і ва ўсім рэгіёне».

Выдатная кар’ера Сулеймані: другі пасля аяталы

06.01.2020 16:14
Апошнім часам генерал Касэм Сулеймані быў фактычным іранскім намеснікам Іраку.