Беларуская Служба

У крамы паступае мноства заяў ад ахвотных працаваць

11.04.2020 07:12
У дыскаўнтэрах кажуць, што там хочуць працаваць як афіцыянты, так і офісныя працаўнікі.
Чарга перад крамайPAP/Andrzej Grygiel

Пра сотні ахвотных працаваць у дыскаўнтэрах піша эканамічны партал money.pl.
Дыскаўнтэры ў апошнія гады рэгулярна павышалі зарплаты, а і так ахвотных працаваць не было. Цяпер гэта мінулае. Іншыя фірмы звальняюць, таму ў крамы пасыпаліся заявы ад ахвотных працаваць. Колькасць заяваў рэкордная. У дыскаўнтэрах кажуць, што там хочуць працаваць як афіцыянты, так і офісныя працаўнікі.

-Нягледзячы на прапанаваную някепскую зарплату, да нядаўняга часу цяжка было знайсці працаўнікоў. Гэтыя праблемы закончыліся. На адну аб’яву адказваюць дзясяткі ахвотных, – гаворыць кіраўнік дыскаўнтэра з заходняй Польшчы. –Нічога дзіўнага. Калі ўсе звальняюць, мы бяром на працу. Часта на пастаянны кантракт, стала можна разлічваць на дадаткі.

Працаўнікоў шукаюць амаль усе буйныя гандлёвыя сеткі.

Кіраўнікі крамаў адзначаюць, што змяніўся профіль людзей, якія шукаюць працу: –У нас шмат заяваў ад тых, хто да гэтага часу працаваў у рэстаранах і гатэлях. Гэта людзі з розных галін. Здараюцца нават офісныя працаўнікі. Гэта выключэнне, але яно ёсць. Хто ведае, калі звальненні ў карпарацыях будуць працягвацца, то заяваў ад іх будзе значна больш.

Таксама мужчына расказвае, што часта людзі шукаюць працу, каб перачакаць у краме цяжкі час, а потым вярнуцца ў сваю галіну, калі гэта будзе магчыма.

ав