У цяперашні час рух працоўнай сілы з Украіны практычна нулявы. На ўраджай вішні, клубніц або маліны ўкраінцы ўжо могуць не даехаць. Ці іх заменяць беспрацоўныя палякі, здаюцца пытаннем у штоднёвым выданні Gazeta Wyborcza.
Наяўнасць сезонных рабочых у Польшчы для значнай часткі тамтэйшых аграрыяў з'яўляюцца лёсавызначальнай. Паводле звестак газеты, маштабы патрэбы ў рабочай сіле з-за ўсходняй мяжы – гэта каля дзясятка тысяч чалавек у траўні, а з чэрвеня, калі будзе ўраджай першай садавіны, – некалькі дзясяткаў тысяч. Польскія фермеры абураныя – чаму замежным кіроўцам можна наведваць і пакідаць краіну, а сельскагаспадарчым працаўнікі з Украіны нельга?
Gazeta Wyborcza нагадвае, што з абодвух бакоў было прынята рашэнне аб закрыцці межаў. Ва Украіне не працуюць і польскія консульствы – аформіць візы немагчыма.
Уладальнікі ферм сумняваюцца, ці змогуць палякі замяніць украінцаў. Цягам апошніх некалькіх гадоў грамадзяне Польшчы грэбавалі працай на плантацыях. Калі туды прыйдуць людзі без досведу – праца таксама будзе менш эфектыўнай, – асцерагаюцца суразмоўцы штодзённкі Gazeta Wyborcza.
эж