Еўракамісія падтрымлівае прапанову іспанскага ўраду, каб стварыць еўрапейскі фонд на аднаўленне эканомікі ЕЗ. Тэму асвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Ці нам давядзецца ахвяраваць Супольнасцю, унутраным рынкам і ўсім, што гэта азначае, толькі таму, што мы не можам знайсці кампраміс па фінансаванні эканамічнага адраджэння ў духу еўрапейскай салідарнасці? Такім пытаннем задаўся віцэ-старшыня Еўракамісіі. Гэтага не будзе, заявіў Цімэеманс ды заклікаў краіны-чальцы ЕЗ разгледзець прапанову Іспаніі.
На днях іспанскі ўрад Пэдра Санчэса запрапанаваў стварыць адмысловы фонд у памеры 1,5 трыльёны еўра на ратунак эканомікі краін Еўразвязу.
Галандскі сацыял-дэмакрат, першы віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі і чалавек, адказны за «Зялёны курс» Ганс Цімерманс падкрэсліў, што адсутнасць кампрамісу паміж урадамі ЕЗ азначае забіццё надзеі пакутуючых людзей ды ўзмацненне еўраскептызму і нават еўрафобіі, піша выданне.
юл