Беларуская Служба

Пасля пандэміі прыйдзе голад?

23.04.2020 13:06
«Мы будзем ратаваць людзей ад каранавіруса толькі для таго, каб даць ім памерці ад голаду».
.
.PAP/EPA/NIC BOTHMA

Пасля пандэміі прыйдзе голад? – такое пытанне задае Gazeta Wyborcza. «Мы будзем ратаваць людзей ад каранавіруса толькі для таго, каб даць ім памерці ад голаду», – ААН папярэджвае, што пандэмія загоніць дзясяткі мільёнаў людзей у голад, прадоўжыць войны, пашырыць насілле і беспарадкі.

ААН прадставіла рапарт пра харчовыя крызісы ў свеце. Яго вынікі выглядаюць выключна сумна. Аўтары рапарту нагадваюць, што ўжо сёння 135 млн чалавек у свеце церпяць па прычыне голаду і з’яўляюцца залежнымі ад дапамогі. «Уплыў новага каранавіруса на свет, як у пытанні здароўя, так эканомікі ці грамадства з’яўляецца цалкам беспрэцэдэнтны», – чытаем у рапарце.

Паводле аўтараў рапарту самая трагічная сітуацыя ў Афганістане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Эфіопіі, Гаіці, Нігерыі, Судане, Сірыі, Венесуэле і Емэне. Па прычыне пандэміі доступ да прадуктах харчавання і службы аховы здароўя ў гэтых краінах яшчэ больш пагоршыцца. ААН пераконвае, што калі свет хоча пазбегнуць катастрофы, то неабходная хуткая рэакцыя. Эксперты перакананыя, што міжнародная супольнасць павінна мабілізаваць і ратаваць тых, хто ў найбольшай пагрозе – гэта ахвярадаўцы, якія таксама змагаюцца з наступствамі крызісу і не так ахвотна займаюцца дабрачыннасцю.

ав