Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што ў Іспаніі без працы знаходзіцца 9 млн чалавек – гэта 40% актыўнага насельніцтва. У гэтай групе ёсць як грамадзяне, якія ўжо раней былі ў спісах беспрацоўных, так і тыя, якія страцілі працу ў выніку эпідэміі каранавіруса.
Больш за 4 млн іспанцаў трапілі пад так званы механізм часовага рэгулявання працаўладкавання. Гэта ўрадавая праграма, якая была ўведзеная на час эпідэміі, і якая дазваляе працадаўцу закрыць фірму ды на нейкі час звольніць працаўнікоў да моманту стабілізацыі рынку. Часова звольненыя працаўнікі цягам першых шасці месяцаў атрымліваюць ад дзяржавы дапамогу па беспрацоўі ў памеры 70% ад зарплаты, а пасля паўгода – у памеры 50%.
У выніку пандэміі найбольшыя страты закранулі турызм, грамадскае харчаванне, культуру, будаўнічую галіну, прамысловасць, гандаль і рынак нерухомасцей, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
вс