Беларуская Служба

Польшча і Украіна плануюць супрацу па транспарце вадароду ў Еўропу

23.04.2021 13:46
Польшча і Украіна аднаўляюць перамовы аб энергетычным супрацоўніцтве ва "Усходнім партнёрстве", ініцыюючы тэму паставак вадароду ў Еўропу, магчыма, з выкарыстаннем газаправодаў праз Дняпро, чытаем на сайце biznesalert.pl.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Краіны-ўдзельніцы "Усходняга партнёрства" правялі сустрэчу з экспертамі ў галіне энергетыкі і абмяркоўвалі магчымыя напрамкі супрацы па пастаўках і развіцці новых спосабаў вытворчасці электраэнергіі.

Адным з такіх спосабаў з’яўляецца вадарод, які павінен стаць альтэрнатывай для вугалю. У сістэме, якой зацікаўленыя дзяржавы ЕЗ, Украіна і ўстановы, якія займаюцца даследаваннем і экспертызай альтэрнатыўных энергарэсурсаў, змогуць цыкарыстаць інфрастуктуру, якая ўжо ёсць ва Украіны. Прадстаўнік Міністэрства энергетыкі Украіны сказаў, што на гэты момант праводзяцца даследаванні на прыдатнасць існуючых газаправодаў пад транспарт вадароду.

Дырэктар Фларэнцкай школы рэгулявання Жан-Мішэль Глашант распавёў пра перспектывы выкарыстання вадароду ў краінах "Усходняга партнёрства", з указаннем Украіны. Ён нагадаў, што «Еўрапейскі зялёны парадак» намераны паскорыць энергетычную трансфармацыю і ўлічвае справядлівы падзел даходаў і размяшчэння выпрацаваных рашэнняў.

Тым часам 20 красавіка Міністэрства энергетыкі Расіі і Міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі падпісалі Сумесную дэкларацыю пра намер супрацоўнічаць у галіне ўстойлівай энергетыкі. Расія паведамляе, што ствараецца працоўная група, якая займаецца вадародам, абменам тэхналагічнай бяспекі, сістэмай электразабеспячэння, аналізам сыравіннай базы, а таксама параметраў нацыянальных і міжнародных рынкаў аднаўляльных крыніц энергіі. Нямецкае міністэрства не інфармавала пра вынікі сустрэчы, чытаем на сайце biznesalert.pl.

аев