Беларуская Служба

Дыверсія на чыгунцы: выбухі кіраваліся з мабільнікаў. Уласнік SIM-картак устаноўлены

18.11.2025 12:10
Фігурантам справы могуць выставіць абвінавачанні ў пашкоджанні чыгуначнай інфраструктуры, стварэнні пагрозы катастрофы ў наземным руху, а таксама ў незаконным абароце небяспечных матэрыялаў.
  .    , 17  2025 .
Прэм'ер Польшчы Д. Туск наведвае месца дыверсіі, 17 лістапада 2025 г. PAP/KPRM

Следчыя ўсталявалі, як адбылася дэтанацыя выбуховых зарадаў на чыгуначнай лініі Варшава — Люблін. Паводле следства, абодва зарады былі падрыхтаваныя да дыстанцыйнага падрыву з дапамогай мабільных тэлефонаў, зарэгістраваных у польскага аператара. Нумары аформлены на канкрэтныя пашпарты, аднак, як падкрэсліваюць праваахоўнікі, уладальнікі нумароў не абавязкова маюць дачыненне да дыверсіі, бо злачынцы часта выкарыстоўваюць скрадзеныя прылады.

Зламыснікі заклалі дзве выбуховыя зарады: у раёне населенага пункта Міка і паблізу Голэмбя. Па невядомых прычынах спрацаваў толькі адзін зарад. Пашкоджанні чыгункі, паводле экспертаў, маглі прывесці да маштабнай чыгуначнай катастрофы.

Як паведамляе RMF24.pl, спецслужбы ўжо ідэнтыфікавалі асобу, якая набыла мабільныя тэлефоны і SIM-карты, і валодаюць яенымі пашпартнымі дазенымі.

Нацыянальная пракуратура Польшчы кваліфікуе справу як  акт тэрарызму і дыверсіі. Тэлефоны і SIM-карты былі выкарыстаныя для дыстанцыйнай дэтанацыі, што сведчыць пра добра спланаваную аперацыю, да якой, паводле падазрэнняў уладаў, можа быць датычная замежная разведка.

Фігурантам справы могуць выставіць абвінавачанні ў пашкоджанні чыгуначнай інфраструктуры, стварэнні пагрозы катастрофы ў наземным руху, а таксама ў незаконным абароце небяспечных матэрыялаў. За такія злачынствы польскае заканадаўства прадугледжвае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.

Пра дыверсію на чыгунцы ў раёне Жычына (Мазавецкае ваяводства) стала вядома яшчэ ў нядзелю. Машыніст заўважыў пашкоджанне рэек і адарваны фрагмент пуці, пасля чаго рух быў спынены. Эксперты ўстанавілі, што на месцы быў падарваны выбуховы зарад.

Другі эпізод датычыўся пашкоджання кантактнай сеткі на ўчастку каля 60 метраў. Абвіслая кантактная сетка ўпала на цягнік, якім падарожнічалі амаль 500 пасажыраў. Прэм’ер Польшчы Дональд Туск заявіў, што, паводле папярэдніх дадзеных, мэтай дыверсіі, верагодна, быў  падрыў ппасажырскага цягніка.

PolskieRadio24.pl/rmf24.pl/эж