Падставай для такой заявы сталі вынікі працы штабу лідаркі дэмакратычных сіл за апошнія 9 месяцаў, якому ўдалося шмат чаго падрыхтаваць для Беларусі без Лукашэнкі. Гэта і план эканамічнай падтрымкі ЕС для дэмакратычнай Беларусі, пакет рэформ, наладжанае супрацоўніцтва з сусветная вядомымі эканамістамі ды шмат іншага.
У якім стане эканоміка Беларусі? Ціханоўскую ўлады назвалі грэбліва хатняй гаспадыняй. Ці здольная яна быць кіраваць эканомікай? Які сігнал дэмакратычныя сілы павінны даць беларускаму бізнесу? Больш падрабязна слухайце пра гэта ў размове з Алесем Аляхновічам.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл