Беларуская Служба

Польскі нафтапаліўны канцэрн Orlen праяўляе ўсё большае зацікаўленне ўкраінскім рынкам 

16.08.2021 15:03
Orlen мае каля 15% украінскага рынку аўтапаліва і каля 20% рынку авіяцыйнага паліва.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePaulSat / Shutterstock.com

Газета Polska The Times піша пра тое, што польскі нафтапаліўны канцэрн Orlen праяўляе ўсё большае зацікаўленне ўкраінскім рынкам. Старшыня праўлення польскай кампаніі Даньель Абайтэк сустрэўся з прадстаўнікамі ўраду Украіны і бізнесу. Польскі канцэрн перш за ўсё зацікаўлены ў інвеставанні ва Украіне ва ўзнаўляльныя крыніцы энергіі і альтэрнатыўныя паліўныя крыніцы.

Актуальна Orlen штогод прадае ва Украіну каля 1 млн тон нафтапрадуктаў. На сённяшні дзень польскі канцэрн – адзін з буйнейшых экспарцёраў згаданага віду прадукцыі ва Украіну. Ацэньваецца, што Orlen мае каля 15% украінскага рынку аўтапаліва і каля 20% рынку авіяцыйнага паліва. Акрамя таго, пастаянна павялічвае сваю долю ў вытворчасці асфальту і кампанентаў для яго прадукцыі, паведамляе Polska The Times.

вс