Беларуская Служба

У Кіеве прайшоў першы форум «БІЗНЕС-БЕЛАРУСЬ: TEACH. ASSIST. PROTECT»

30.08.2021 16:20
Менавіта сюды найбольш беларускіх бізнесоўцаў перанесла або намерана перанесці свой бізнес.
Аўдыё
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Кіеве адбыўся эканамічны форум «БІЗНЕС-БЕЛАРУСЬ: TEACH. ASSIST. PROTECT». Галоўная мэта мерапрыемства – захаваць, падтрымаць і развіць беларускі бізнес на тэрыторыі іншых краін.

Шырэй пра асноўныя задачы форуму распавядае адзін з заснавальнікаў і старшыня Асацыяцыі Беларускага Бізнесу за Мяжой Яўген Буры.

- Трэба, каб беларускі бізнес, які пацярпеў ад рэжыму, аб’яднаўся, каб людзі маглі кантактаваць, знаходзіць сабе сярод беларусаў як працу, так і працадаўцы маглі знаходзіць беларусаў, якія шукаюць працу ў іншых краінах. Акрамя таго, мы стараемся адказаць на тыя пытанні, якія найбольш хвалююць бізнесоўцаў, якія трапілі ў іншую краіну. Гэта перш за ўсё пытанні, звязаныя з тым, як адкрыць бізнес, як наймацца на працу, як кантактаваць з уладамі. Найвышэйшая каштоўнасць – дапамагчы зараз тым людзям, якія пацярпелі і рабіць тыя крокі, якія патрэбныя для новай Беларусі. Галоўнае – падставіць плячо, аказаць падтрымку гэтым людзям, і далей яны самі будуць вырашаць, як і куды накіроўваць свой капітал.

Плануецца, што форум стане цыклічнай і рэгулярнай падзеяй, будзе адбывацца раз у квартал у першы год свайго існавання, а пазней кожны год. Першы форум быў зладжаны ў сталіцы Украіны Кіеве, паколькі менавіта сюды найбольш беларускіх бізнесоўцаў перанесла або намерана перанесці свой бізнес.

У перыяд са жніўня 2020 года да гэтага моманту сотні прыватных кампаній у Беларусі трапілі пад рэпрэсіі і ціск з боку дзяржавы.

нг