Беларуская Служба

Польскі бізнес у Беларусі квітнее, але гэта можа змяніцца

08.09.2021 16:22
«Лукашэнка поўны агрэсіі і страху за сваю ўладу».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ніякай шкоды польскім кампаніям у Беларусі пакуль не адбываецца. Аднак аналітыкі папярэджваюць, што Аляксандр Лукашэнка, прыціснуты да сцяны эканамічнымі санкцыямі, пойдзе практычна на ўсё. Ён можа пачаць правяраць лаяльнасць замежных кампаній, уводзіць на іх высокія падаткі і нават нацыяналізаваць іх, піша эканамічны партал money.pl.

Шэраг уведзеных эканамічных санкцый Аляксандр Лукашэнка назваў гандлёвай вайной і не выключыў увядзення «ваеннага становішча» ў эканоміцы. Гэта будзе заключацца ва ўзяцці пад кантроль прамысловых прадпрыемстваў прадстаўнікамі сілавых міністэрстваў. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка прыгразіў, што ўлады ў Мінску разгледзяць магчымасць абмежавання дзейнасці кампаній ЕС у Беларусі.

На заявы адрэагавалі замежныя інвестары. Ад новых інвестыцый у Беларусь адмовіліся, між іншым, EPAM, найбуйнейшы працадаўца беларускіх IT-спецыялістаў, французская сетка Leroy Merlin або A1 Telekom Austria Group.

Што можа чакаць іншыя польскія кампаніі, якія ўклалі вялізныя сродкі ў Беларусь? Дырэктар найбуйнейшага польскага інвестара ў Беларусь, фірмы Atlas, Павал Кісель у інтэрвʼю money.pl згадвае новыя інвестыцыйныя планы кампаніі і пашырэнне вытворчасці ў наступным годзе.

У падобным духу выказваецца і Лукаш Мазур, сузаснавальнік міжнароднай кансалтынгавай кампаніі ECDP Group. – Беларусь па-ранейшаму бяспечная і стабільная краіна для бізнесу, – падкрэслівае эксперт.

- Гэта прагучыць страшна, але гарантыяй стабільнасці для польскіх інвестараў зʼяўляецца Лукашэнка, які кіруе гэтай краінай шмат дзесяцігоддзяў, – прызнаецца Мазур.

Мазур нагадвае, што для многіх кампаній, у тым ліку і з Захаду, Беларусь па-ранейшаму зʼяўляецца варотамі на велізарны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза з агульнай колькасцю спажыўцоў больш за 1,5 мільярда.

Аднак у бліжэйшы час гэта можа карэнным чынам змяніцца. Палітыка ўсё глыбей глядзіць у вочы бізнесу ў Беларусі. Старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімір Здункоўскі нагадвае: змены магчымыя і ў бізнесе.

Гаворка ідзе пра спецыяльныя эканамічныя зоны, у якіх замежныя інвестары, таксама з Польшчы, маюць свае кампаніі. Іх жыццё павольна замірае (за адным выключэннем – Вялікі камень, спецыяльная зона пад Мінскам, дзе ў асноўным знаходзяцца кітайцы – там кампаніі гарантавалі вызваленне ад падаткаў да 2065 года).

Паводле Здункоўскага, не выключана, што замежным інвестарам прыйдзецца плаціць падаткі ў Беларусі. Наколькі яны будуць вялікімі? У значнай ступені гэта залежыць ад стану беларускай эканомікі і стану дзяржавы, а гэта не самая лепшая сітуацыя - піша партал money.pl.

ав

Урад Польшчы працуе над новымі правіламі працаўладкавання іншаземцаў

06.09.2021 12:12
Адным з ключавых пунктаў павінна быць адмова ад патрабавання мець надзейнае месца жыхарства і крыніцу стабільнага і рэгулярнага даходу для атрымання дазволу на часовае пражыванне і працу.