Чацвёртая хваля пандэміі, якая пракацілася праз Польшчу, хутчэй за ўсё, плаўна пяройдзе ў пятую, што азначае новыя абмежаванні. Пакуль афіцыйных планаў такога кшталту ў Польшчы няма, ідуць дыскусіі, піша Rzeczpospolita.
Апрадстаўнікі Асацыяцыі польскіх працадаўцаў у сферы гандлю і паслуг, тлумачаць, што зачыняць гандлёвыя цэнтры не трэба, бо ў студзені наведвальнасць такіх аб’ектаў і так меншая прыкладна на 40 працэнтаў у параўнанні са снежнем.
Патэнцыйнае рашэнне аб закрыцці гандлёвых цэнтраў закране не толькі брэнды адзення і абутку, якія складаюць найбольшую частку арандатараў. Бакалейныя крамы і аптэкі ў такіх месцах таксама нясуць страты з-за рэзкага зніжэння трафіку.
Затое інтэрнэт-крамы могуць выйграць, хаця такая форма гандлю ўсё адно не здольная кампенсаваць страты ў абароце ў выніку закрыцця звычайных крамаў.
вх