Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларус хацеў з'ехаць у Польшчу з расійскімі рублямі стогадовай даўніны — спыніла мытня

25.07.2026 13:07
Беларуса прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. 
 .
Канфіскаваныя банкноты.Фота: Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

Кіроўца аўтобуса, які ехаў у Польшчу праз памежны пераход «Брэст», вёз з сабой больш за сотню расійскіх рублёў яшчэ дарэвалюцыйнага ўзору. Купюры знайшлі, цяпер мужчыне давядзецца адказаць па законе, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт, аб чым піша «Зеркало».

Кіроўца рэйсавага аўтобуса «Брэст-Варшава», які ехаў у Польшчу, на пытанне мытні адказаў, што не мае пры сабе тавараў для дэкларавання. Аднак у яго заплечніку знайшлі 138 банкнот розных наміналаў і гадоў выпуску.

— Мытны эксперт устанавіў, што 136 з накіраваных на даследаванне грашовых знакаў адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў, паколькі яны былі створаны больш за 100 гадоў таму. Кошт калекцыі склаў каля 1,6 тыс. рублёў, — паведамілі ў ДМК.

За спробу незаконнага вывазу з Беларусі буйной партыі старажытных банкнот 37-гадовага беларуса прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт. 15.5 КаАП. Ёю прадугледжаны штраф ад 225 да 1350 рублёў для фізічных асоб, а для ІП і юрыдычных асоб  да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

нг