Беларуская Служба

Амаль 2 тыс. зарадак для электракараў працуюць у Польшчы

27.01.2022 16:23
З інфармацыі, прадстаўленай Асацыяцыяй альтэрнатыўнага паліва, вынікае, што на канец мінулага года ў Польшчы налічвалася 587 так званых станцый хуткай зарадкі.
Аўдыё
  • Навукова-тэхнічная рубрыка за 27 студзеня 2022 года.
Ілюстрацыя Photo: paulbr75/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цягам мінулага года колькасць АЗС у Польшчы павялічылася. Цяперака заправачных станцыяў краіне 7852, хаця ў пазамінулым годзе іх было 7739. Такія дадзеныя абнародавала Польская арганізацыя нафтавай прамысловасці і гандлю (POPiHN).

Найбольшай колькасцю станцый мелі незалежныя аператары. Такіх АЗС на канец мінулага года было 3753. З лагатыпам PKN Orlen дзейнічала 1819 заправак, ад імя замежных канцэрнаў паліва прадавала 1581 станцыя, у сваю чаргу група Lotos валодае 520 АЗС, а пры гандлёвых сетках іх налічвалася 179.

Польская арганізацыя нафтавай прамысловасці і гандлю (POPiHN) і польская Асацыяцыя альтэрнатыўнага паліва таксама звяртаюць увагу, што напрыканцы мінулага года колькасць зарадных прылад для электрамабіляў павялічылася да 1932. Гэта азначае прырост за год у Польшчы стварылі амаль 600 новых зарадак для электракараў.

З інфармацыі, прадстаўленай Асацыяцыяй альтэрнатыўнага паліва, вынікае, што на канец мінулага года ў Польшчы налічвалася 587 так званых станцый хуткай зарадкі, 159 з якіх знаходзіліся на запраўках. У сваю чаргу, так званых свабодных зарадных прылад у Польшчы 1345 з іх 75 працуюць на АЗС.

iar/эж

Польшча стала лідарам прадукцыі батарэй для электракараў

01.03.2021 14:20
Рынак электракараў расце і патрабуе новых крыніц матэрыялаў.

Польскі парламент дазволіў вырубаць лес для будаўніцтва заводу электракараў

13.08.2021 13:44
У сераду польскі парламент прыняў закон, які дазваляе вырубаць лес у некалькіх месцах для будаўніцтва заводу, дзе будзе вырабляцца польскі электракар «Ізэра».