Беларуская Служба

Расія ўсё больш залежыць ад Кітая – скачкападобны рост экспарту газу

06.05.2022 11:11
«Аб'ём паставак за першыя чатыры месяцы 2022 года перавышае паказнік за мінулы амаль на 60%».
Ілюстрацыя evgenii mitroshin/Shutterstock

Экспарт расійскага газу ў Кітай праз трубаправод у «Сіла Сібіры» вырас амаль на 60%, паведамляе «Газпрам». У кампаніі заяўляюць, што экспарт сыравіны па гэтым газаправодзе ажыццяўляецца на падставе доўгатэрміновага пагаднення з кітайскай кампаніяй CNPC, піша польскі партал energetyka24.com.

«Аб'ём паставак за першыя чатыры месяцы 2022 года перавышае паказнік за мінулы амаль на 60%», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве раскійскай дзяржаўнай карпарацыі.

«Сіла Сібіры» – найбуйнейшая і найважнейшая газатранспартная сістэма на ўсходзе Расіі. Газаправод транспартуе сыравіну з радовішчаў у Якуцкай і Іркуцкай абласцях. Пастаўкі па сістэме «Сіла Сібіры» пачаліся ў снежні 2019 г. Дасягненне мэтавай прапускной здольнасці, на ўзроўні 38 млрд м3 на год, плануецца ў да 2025 г.

21 траўня 2014 года «Газпрам» і Кітайская нацыянальная нафтавая карпарацыя падпісалі выгадны кантракт на пастаўкі «блакітнага паліва». Дакумент прадугледжвае, што праз трубаправод «Сіла Сібіры» (так званы ўсходні шлях) штогод будзе паступаць да 38 млрд м3 сыравіны. Кошт трыццацігадовага кантракту тады ацэньвалася ў 400 мільярдаў долараў, пісалі energetyka24.com.

эж

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі: Польшча мае доступ да дастатковай колькасці прыроднага газу

02.05.2022 17:01
Паводле кіраўніка ўрада, пастаўкі з альтэрнатыўных крыніц забяспечваюць патрэбы краіны, якія складаюць 20 мільярдаў кубаметраў у год.

Прэзідэнты Польшчы і Літвы ўрачыста адкрылі газавы інтэрканектар GIPL

05.05.2022 13:10
Гітанас Наўседа таксама выказаў надзею, што ў будучыні інтэрканектар GIPL таксама будзе выкарыстоўвацца для паставак газу ва Украіну.