Беларуская Служба

У Польшчы пабудуюць сем новых фотаэлектрычных фермаў

23.05.2022 15:46
Сумарная магутнасць гэтых фермаў складзе 29 МВт.
PGE Energia Odnawialna planuje siedem nowych farm fotowoltaicznych
PGE Energia Odnawialna planuje siedem nowych farm fotowoltaicznychSnvvSnvvSnvv/Shutterstock

Кампанія “Узнаўляльная энергія” Польскай энергетычнай групы (PGE Energia Odnawialna) пабудуе сем новых фотаэлектрычных ферм у чатырох ваяводствах: Мазавецкім, Падляскім, Вялікапольскім і Любускім. Сумарная магутнасць гэтых ферм складзе 29 МВт.

«У адпаведнасці з новай стратэгіяй PGE Capital Group мае намер дасягнуць кліматычнай нейтральнасці да 2050 года. Гэта будзе дасягнута шляхам рэалізацыі інвестыцый у крыніцы энергіі з нізкім і нулявым выкідам і сеткавую інфраструктуру», — падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Кампанія з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам зялёнай энергіі ў Польшчы. У яе распараджэнні між іншым 17 ветравых электрастанцый, 29 гідраэлектрастанцый і 5 сонечных электрастанцый. Сумарная магутнасць усіх аб'ектаў складае больш за 2330 МВт.

IAR PR/нг