Беларуская Служба

Звыш 1000 заходніх кампаніяў пакінулі Расію ў выніку вайны дзяржавы з Украінай

31.05.2022 14:32
У іх працуе амаль 700 тысяч супрацоўнікаў.
:
фота: t.me/veraafanasyeva

Больш за тысячу заходніх кампаній пакінулі Расію, пра гэта сведчыць аналіз Вышэйшай школы эканомікі (KSE) у Кіеве. Кампаніі, якія заявілі аб поўным сыходзе з Расіі, мелі 32,5 мільярда долараў выручкі і 19,9 мільярда долараў капіталу. 70 лепшых падаткаплацельшчыкаў плацілі каля 20,2 млрд долараў падаткаў штогод – прыводзіць дадзеныя TVP.info.

Эксперты таксама падлічылі, што для амаль 400 публічных груп кампаній кошт капіталу, укладзенага ў Расію, складае прыкладна 113 мільярдаў долараў, а мясцовых даходаў – прыкладна 200 мільярдаў долараў. У іх працуе амаль 700 тысяч супрацоўнікаў.

Як адзначаецца, больш за палову (50,2 працэнта) замежных кампаній ужо заявілі аб выхадзе з расійскага рынку, але звыш адной чацвёртай (28,6%) кампаній усё яшчэ вядуць там бізнес.

Заходнія фермерскія кампаніі засталіся на рынку з гуманітарных меркаванняў, як і пастаўшчыкі насення. Нямецкія хімічныя кампаніі BASF SE і Bayer AG закрываюць меншыя аб'екты ў Расіі і Беларусі, але не адмаўляюцца ад сельскагаспадарчай вытворчасці. Як пазначана, Corteva – амерыканская кампанія, якая займаецца сельскагаспадарчымі хімікатамі і насеннем – вырашыла сысці з Расіі, а пасля прыпынення новых продажаў пачынае план спынення вытворчасці і прадпрымальніцкай дзейнасці.

Некаторыя нешматлікія фірмы абвясцілі аб планах выхаду з Расіі ў будучыні.

нг